Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 18 за последние 30 дней.

Вясковы лірнік   / Юркевіч, Зміцер /

З нагоды юбілею знанага паэта, драматурга, перакладчыка, гісторыка Людвіка Кандратовіча, больш вядомага пад псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля, ва ўстановах культуры Беларусі прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Святкаванні пачаліся яшчэ ў красавіку, калі Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі правяла чарговыя Кісялеўскія чытанні.

Источник: Культура,   27.10.2023
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Нясвіжскі замак: асобы, падзеі, спадчына   / Юркевіч, Зміцер /

Навуковая канферэнцыя "Нясвіжскі замак: асобы, падзеі, спадчына" прайшла 20 кастрычніка ў радзівілаўскім палацы. На яе запрасілі вядомых гісторыкаў і даследчыкаў айчыннай мінуўшчыны з НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ды іншых устаноў.

Источник: Культура,   27.10.2023
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Суботнік: з Мінска да Менска   / Юркевіч, Зміцер /

22 красавіка ў межах рэспубліканскага суботніка на магутных валах старажытнага пасялення ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна адбылася эпічная талака. У работах удзельнічалі таксама супрацоўнікі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Источник: Культура,   29.04.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
"Паляўнічы сезон" адкрыты   / Юркевіч, Зміцер /

Неўзабаве археолагі і валанцёры, аб'яднаныя мэтай захавання гістарычнай памяці, выправяцца ў палі. Пра тое, якая праца іх чакае, распавядае загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Источник: Культура,   15.04.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Беларускія рэчы-2, або Хто ствараў і руйнаваў гісторыка-культурную спадчыну   / Юркевіч, Зміцер /

Існуе стэрэатып, што імёнаў майстроў-рамеснікаў мінулых гадоў захавалася няшмат. Але гэта не так. Больш за 1000 такіх імёнаў змяшчае грунтоўны даведнік, выдадзены архівістам Яўзебіем Лапацінскім. На жаль, гэтае выданне - бібліяграфічная рэдкасць, я немя ў фондах буйнейшых кніжных скарбніц, нават Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Источник: Культура,   17.12.2022
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Прарастаючы праз камень...   / Юркевіч, Зміцер /

Набліжаецца дзень народзінаў бацькі беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі. З гэтай нагодай валанцёры накіраваліся на суботнік да капліцы Манюшкаў, дзе былі пахаваныя бацькі кампазітара. Пытанне ратавальных раскопак на гэтым месцы ўже абмярковывалася з прадстаўніком Інстытута гісторыі НАН Беларусі, археолагам Андрэем Вайцяховічам.

Источник: Культура,   14.05.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Геніі беларускай зямлі   / Юркевіч, Зміцер /

23 і 24 снежня ў Беларусі адсвяткавалі дні народзінаў Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Прычым у Тамаша Зана сёлета юбілей. Віртуальная выстава, прысвечаная Тамашу Зану, размешчана на сайце Цэнтра-льнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Культура,   25.12.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Шчырасць сэрца, адданага музыцы   / Юркевіч, Зміцер /

Святлена Немагай — кандыдат мастацтвазнаўства, намеснік мастацкага кіраўніка "Беларускай капэлы", аўтар дзвюх кніг і больш чым ста навуковых публікацый, перакладчык вакальнай літаратуры, выканаўца на аргане і фартэпіяна, а яшчэ чалавек, які бясконца ўлюбёны ў сваю справу і вельмі цікавы суразмоўца. У сферы яе цікавасцяў як даследчыка ўжо трыццаць год знаходзіцца род Агінскіх. Акадэмія навук Беларусі рыхтуе мультымедыйны праект, прысвечаны жыццю і творчасці Міхала Клеафаса Агінскага, які будзе багата ілюстраваны. Прымае ўдзел у гэтым праекце і Святлена. Аб усім гэтым - у размове з ёй.

Источник: Культура,   16.10.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Вяртанне артэфактаў   / Юркевіч, Зміцер /

Днямі здарыліся дзве важныя падзеі. Спярша ў Беларусь дзеля рэстаўрацыі і часовага экспанавання патрапіла надмагільная пліта аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. А літаральна тыдзень таму, на свет людскі, са змроку скляпення, упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў "выйшаў" камень паэта Адама Міцкевіча. Было даволі дзіўна, што апошняй знаходкай не зацікавіліся ні прадстаўнікі Нясвіжскага райвыканкама, ні супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Культура,   01.05.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Прысвячэнне Лесі Украінцы   / Юркевіч, Зміцер /

З нагоды юбілею Лесі Украінкі адбыўся міжнародны круглы стол "Творчасць Лесі Украінкі ў кантэксце беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей". Удзел у ім узялі таксама дакладчыкі з Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Культура,   27.02.2021
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАН
Змітрок Бядуля вярнуўся на Радзіму   / Юркевіч, Зміцер /

У цяжкую ваенную восень 1941 года Змітрок Бядуля разам са сваёй сям’ёй вымушаны быў накіравацца ва эвакуацыю ў Ташкент. На станцыі Уральск яго не стала. Там, ва Уральску (паўночны захад Казахстана), класіка беларускай літаратуры і пахавалі. І вось 3 лістапада 2020 года, нарэшце, адбылося ўрачыстае перапахаванне пісьменніка ў роднай зямлі. Цырымонія развітання прайшла ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — "Беларускай хатцы". Да прысутных звярнуўся з прамовай у тым ліку дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іван Саверчанка.

Источник: Культура,   07.11.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
"Каласавінам" - ужо 35 гадоў!   / Юркевіч, Зміцер /

Для Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі кастрычнік атрымаўся насычаным на падзеі. Сярод іх - XXXIV навукова-практычная канферэнцыя "Каласавіны".

Источник: Культура,   24.10.2020
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
"Няшчасны выпадак" з капліцай   / Юркевіч, Зміцер /

18 кастрычніка ў колішнім маёнтку Ганута абвалілася адна з дзвюх капліц, пабудаваных у 1765 годзе. Свае парады аб тым, што трэба рабіць, выказаў і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.

Источник: Культура,   24.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
"Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях"   / Юркевіч, Зміцер /

Пра новае выданне, прысвечанае Скарыне, "Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях", распавядае галоўны ўкладальнік кнігі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алесь Жлутка.

Источник: Культура,   03.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Таямніца каменнай лавы   / Юркевіч, Зміцер /

Вёска Радкоўшчына са сваёй гісторыяй займае сярод "манюкаўскіх" мясцін адно з самых важных месцаў. Прадстаўнікі роду Манюшкаў валодалі гэтым маёнткам амаль 100 гадоў. Акрамя рэшткаў колішняй сядзібы знойдзены тут і некалькі камянёў з надпісамі ў гонар славутага гуманіста. Адзін з іх - каменная лава - можа памятаць смаога кампазітара. Агляд артэфакту парводзіў у тым ліку і археолаг Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Источник: Культура,   15.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
З герба Ястрабец   / Юркевіч, Зміцер /

15 верасня споўнілася 65 гадоў з дня спачыну выбітнага беларускага мастака, этнографа, пісьменніка, археолага і проста "фантастычнага" чалавека Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Але ж пра продкаў Драздовіча вядома вельмі мала (нават болей: бадай нічога). Толькі тое, што пісаў сам Драздовіч у сваіх дзённіках, трошкі пралівае святло на ягонае сваяцкае кола. Ёсць цікавыя звесткі і ў ягонай аўтабіяграфіі, створанай у 1938 годзе, якая захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Гэты твор даволі шырока выкарыстоўваўся даследчыкамі, але цалкам апублікаваны ён, падобна, яшчэ не быў.

Источник: Культура,   28.09.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Чарговыя сюрпрызы Нясвіжа   / Юркевіч, Зміцер /

Пра адкрыцці, зробленыя падчас раскопак ля муроў нясвіжскага касцёла Божага Цела, распавядаюць загадчык аддзела захавання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч і супрацоўнік аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі Мікалай Памазанаў.

Источник: Культура,   12.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Фестывалі ў знакавым месцы   / Юркевіч, Зміцер /

Фестываль сучаснага мастацтва "ДАХ" змяніў фармат. Было шмат інтэрактыву, да удзелу быў запрошаны старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алесь Жлутка.

Источник: Краязнаўчая газета,   10.09.2015
Рубрика: Сотрудники НАН